2014-02-14 12:21:22

Святы Айцец нагадаў чэшскім біскупам пра выклікі для мясцовага Касцёла


RealAudioMP3 Памножыць адпаведныя душпастырскія ініцыятывы, накіраваныя на сумленную падрыхтоўку да сакрамэнтаў і да актыўнага ўдзелу ў літургіі, і пашырыць прысутнасць у свеце адукацыі і культуры, заклікаў Святы Айцец чэшскіх біскупаў. Ён лічыць, што ў Чэхіі патрэбны “канструктыўны дыялог з усімі, нават тымі, хто далёкі ад любога рэлігійнага пачуцця”. 14 лютага 2014 г. у Ватыкане адбылася сустрэча Пантыфіка з чэшскімі іерархамі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum”. Касцёл у гэтай краіне, звярнуў увагу Папа, стаіць перад выклікам дапамогі асобам, якія апынуліся ў “цяжкіх умовах”. Ён заклікаў біскупаў “быць трывалымі ў малітве, шчодрымі ў служэнні свайму народу, руплівымі ў абвяшчэнні Божага слова”. Святы Айцец нагадаў пра абавязак іерархаў адносіцца з “бацькоўскай любоўю да святароў”, клапаціцца пра пакліканні, развіваць душпастырства сем’яў. Чэшскае грамадства і СМІ, на думку Пантыфіка, патрабуюць прысутнасці католікаў у сваім жыцці і дзейнасці.

Францішак нагадаў, што “адзінства і салідарнасць паміж біскупамі” заўсёды грае вялікую ролю ў дылогу з грамадзянскімі ўладамі, “як у звычайным жыцці, так і ў вырашэнні найбольш далікатных праблем”. Ён заклікаў епіскапат у яго эканамічнай сферы распрацаваць сістэму, абароненую і празрыстую, якая будзе гарантаваць, што матэрыяльныя сродкі будуць прызначаны выключна для духоўнай місіі Касцёла.

Святы Айцец падзякаваў чэшскім біскупам “за нястомную пастырскую працу” для Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.