2014-02-14 11:46:26

Пантыфік: хрысціянін, які спыніўся – хворы ў сваёй тоеснасці


RealAudioMP3 Хрысціянін ніколі не стаіць на месцы, заўсёды ідзе праз цяжкасці, адзначыў папа Францішак 14 лютага 2014 г. падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты. Ён сканцэнтраваўся на ролі і місіі вучня Хрыста на прыкладзе святых Кірыла і Мятода, успамін якіх адзначаецца 14 лютага ў Касцёле. На думку Святога Айца, быць вучнем, азначае ўсведамляць сабе, што ты пасланы Хрыстом, каб ісці наперад. Хрысціянін не можа стаяць на мецы. Вучань Хрыста, які спыніўся – хворы ў сваёй тоеснасці, адзначыў Папа. Яшчэ адной рысай паслядоўніка Хрыста з’яўляецца яго пакора, якую Пантыфік акрэсліў “паставай ягняці”. “Стылем хрысціяніна”, паводле яго, з’яўляецца таксама радасць. У ёй не можа быць недахопу нават у цяжкасцях, у памылках і грахах. Гэта “радасць Езуса, Які даруе і заўсёды дапамагае”, - падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, што смутак і горыч “прыводзяць да жыцця ў так званым хрысціянстве без Хрыста”.

Ва ўспамін святых Кірыла і Мятода, Пантыфік запрасіў кожнага задумацца аб сваёй “хрысціянскай тоеснасці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.