2014-02-13 10:27:51

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння пра сваё стаўленне да Папы


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, выступіў супраць таго, каб яго называлі “кансерватыўным праціўнікам” папы Францішка. Гэта ўсё адно, што супрацьпаставіць “харызматычнага Пантыфіка і яго дагматычнага захавальніка веры”, - сказаў ватыканскі іерарх у інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву “Kathpress”. Стаўленне Папы да сябе арцыбіскуп Мюлер назваў “братэрскім, айцоўскім і шчырым”. Хоць гэта праўда, што Пантыфік і ён маюць розную “касцёльную прадгісторыю” і розныя характэрныя рысы, у Францішка яны склаліся ў Ордэне езуітаў, у арцыбіскупа – праз тэалагічную адукацыю. Тым не менш, гаворка тут ідзе ўсяго толькі пра розныя падыходы, якія дапаўняюць адзін аднаго, а не знаходзяцца ў супярэчнасці, падкрэсліў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. Папа Францішак уручыць арцыбіскупу Мёлеру 22 лютага 2014 г. кардынальскі берэт.

Ватыканскі іерарх абверг спекуляцыі на тэму таго, што нібыта Святы Айцец не да канца падтрымлівае некаторыя пытанні маральнага навучання Касцёла. Вучэнне Францішка “уключае і змяшчае ў сябе ўсю каталіцкую веру”, - заявіў прэфект Кангрэгацыі.

Рэгулярныя сустрэчы з Папам праходзяць без складанасцяў, сказаў арцыбіскуп Мюлер. Іерарх сустракаецца з Пантыфікам два-тры разы на месяц. Размова паміж імі праходзіць на італьянскай і іспанскай мовах. Папа неаднаразова выказваў свой давер да працы Кангрэгацыі Веравучэння, паведаміў арцыбіскуп.







All the contents on this site are copyrighted ©.