2014-02-12 13:22:35

Прагрэс у перамовах паміж Святым Пасадам і Ізраілем


RealAudioMP3 Пастаянная рабочая камісія паміж Святым Пасадам і Дзяржавай Ізраіль правяла 11 лютага 2014 г. у Іерусаліме сустрэчу, якая стала працягам двухбаковых перамоў. На ёй быў заслуханы даклад аб нешматлікіх пытаннях, якія чакаюць вырашэння. Бакі, у канструктыўнай атмасферы, прынялі да ведама прагрэс, які быў дасягнуты з моманту апошняга пленарнага пасяджэння ў чэрвені 2013 г., і дамовіліся аб будучых кроках, з улікам наступнага пленарнага пасяджэння ў чэрвені 2014 г. у Ватыкане, гаворыцца ў спецыяльнай заяве Камісіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.