2014-02-12 10:50:06

Генсек Сіноду Біскупаў: некаторыя епіскапаты перавысілі паўнамоцтвы


RealAudioMP3 Канферэнцыі Біскупаў, якія апублікавалі вынікі апытання вернікаў перад Сінодам Біскупаў на тэму сям’і, дзейнічалі супраць волі Апостальскай Сталіцы. Гэтыя матэрыялы павінны былі быць адпраўлены без папярэдняй публікацыі ў Ватыкан, сказаў генеральны сакратар Сінода Біскупаў у інтэрв’ю італьянскаму парталу “Quotidiano.net”. Арцыбіскуп Ларэнца Балдзісэры прызнае, што гэта можа быць адмысловая форма ціску. Ён станоўча ацаніў рашэнне Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якая не раскрыла вынікі апытання. Па словах ватыканскага іерарха, гэта быў абавязак епіскапатаў.

Трэба нагадаць, што анкета была разаслана Святым Пасадам да ўсіх біскупскіх канферэнцый перад асамблеей. Яна ўтрымлівае пытанні самага рознага кшталту, якія маюць на мэце дапамагчы мясцовым Касцёлам прыняць актыўны ўдзел у надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.