2014-02-11 12:02:37

Член Рады кардыналаў: Папа не зменіць навучання Касцёла


RealAudioMP3 Не трэба чакаць, што папа Францішак пагодзіцца на ўдзяленне сакрамэнтаў тым разведзеным, якія жывуць у новых саюзах, і здзейсніць нейкі пераварот у падыходзе Касцёла да кантрацэпцыі, гомасексуалізму ці абортаў, сказаў у заяве для газеты “The Boston Globe” кардынал Шон О’Мэлі, які ўваходзіць у склад 8-асабовай Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. “Касцёл павінен быць верным Евангеллю і вучэнню Хрыста”, - сказаў арцыбіскуп Бостана. Ён адзначыў, што часам гэта вельмі цяжка, але тое, чаго патрабуе ад нас Пан, з’яўляецца найлепшым.

Калі кардынала спыталі аб магчымасці ўдзялення сакрамэнтаў разведзеным, якія жывуць у новых саюзах, ён сказаў, што не бачыць прычын, па якіх трэба і можна было б паслабіць існуючыя правілы. З іншага боку, іерарх не бачыць ніякіх перашкод для таго, каб у бліжэйшы час жанчына стаяла на чале нейкай ватыканскай дыкастэрыі. Ён таксама перакананы, што можна працаваць над большай эфектыўнасцю касцёльных судоў, якія вядуць працэсы па сцвярджэнні несапраўднасці сужэнства.







All the contents on this site are copyrighted ©.