2014-02-11 12:46:25

Двайны юбілей канкардата паміж Святым Пасадам і Італіяй


RealAudioMP3 11 лютага 1929 г., 85 гадоў таму, паміж Апостальскай Сталіцай і Італіяй быў заключаны шэраг дамоў, вядомы як “Латэранскія пагадненні”. У іх падпісанні прынялі ўдзел кардынал Дзяржсакратар Пьетра Гаспары і кіраўнік італьянскага ўраду Беніта Мусаліні. Пагадненні складаліся з двух частак: трактату, які прызнаваў незалежнасць і суверэннасць Святога Пасаду і пацвярджаў стварэнне Дзяржавы Ватыкана, і канкардату, які акрэсліваў адносіны паміж Касцёлам і італьянскай дзяржавай.

30 гадоў таму адбылася яшчэ адна значная падзея – 18 лютага 1984 г. канкардат быў перагледжаны абодвума бакамі. У яго ўнеслі папраўкі, якія гарманізавалі нормы пагаднення з асноўнымі прынцыпамі Італьянскай Канстытуцыі, дакументамі ІІ Ватыканскага Сабору і новым Кодэксам кананічнага права. Тэкст канкардату з Італіяй па сваёй структуры і змесце стаў падставай для наступных дамоваў Апостальскай Сталіцы з дэмакратычнымі дзяржавамі, заключанымі ў доўгі перыяд пантыфікату Яна Паўла ІІ, адзначае сённяшняя “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.