2014-02-10 12:53:25

Францішак: літургія – сапраўдная сустрэча з Богам


RealAudioMP3 Нанова адкрыць для сябе адчуванне сакральнасці, таямніцу прысутнасці сапраўднага Бога ў Эўхарыстыі, заклікаў папа Францішак. Ён нагадаў, што св. Імша, гэта не проста “грамадская дзея”, спатканне людзей для супольнай малітвы – “у літургіі прысутны Бог” і “Яго прысутнасць рэальная”. Калі мы цэлебруем св. Імшу, то гэта не праста ўспамін Апошняй Вячэры, а сама Апошняя Вячэра, сказаў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі 10 лютага 2014 г. Ён падкрэсліў, што падчас кожнай св. Імшы вернікі яшчэ раз перажываюць муку і збаўчую смерць Езуса Хрыста. “Пан становіцца прысутным на алтары, каб быць ахвяраваным Айцу дзеля збаўлення свету”, - адзначыў ён. Пантыфік заклікаў не “глядзець на гадзінік” падчас літургіі, як робяць многія, а перажываць яе як Божыя час і прастору. “Літургія – гэта ўваход у таямніцу Бога”, гэта “воблака Божае, якое ахоплівае ўсіх”, сказаў Папа.

Францішак заклікаў прасіць у Бога ласку для адчування сакральнасці св. Імшы, і разумення, што малітва дома, на ружанцы – гэта адно, а Эўхарыстычная цэлебрацыя, гэта іншае – гэта сапраўдная сустрэча з таямніцай Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.