Святы Айцец да Дня хворага: годнасць чалавека не зводзіцца да яго магчымасцяў
Пантыфік нагадаў,
што 11 лютага ў Касцёле будзе адзначацца свята Маці Божай з Лурду і Сусветны дзень
хворага. Паводле яго, гэта добрая магчымасць “паставіць у цэнтры супольнасці” хворых
людзей, маліцца за іх і знаходзіцца побач з імі. Святы Айцец падзякаваў медыцынскім
работнікам за іх “каштоўную працу”. Яны займаюцца не толькі лячэннем хворага цела,
але сведчаць увагу да асобы, якой прапануюць сваю ўвагу і догляд. “Годнасць чалавека
ніколі не можа зводзіцца да яго здольнасцяў або магчымасцяў; яна не змяншаецца, калі
чалавек становіцца слабым, інвалідам і патрабуючым дапамогі”, - падкрэсліў Папа і
дадаў, што аб хворых павінны клапаціцца таксама іх родныя. Ён прызнаўся, што кожны
дзень да яго прыходзяць лісты ад такіх сем’яў, якія шукаюць суцяшэння і падтрымкі.
Святы Айцец паабяцаў сваю малітву за іх і заклікаў дапамагаць адно аднаму з любоўю.
“Шчодрае і хрысціянскае стаўленне да хворых з’яўляецца соллю зямлі і святлом свету”,
- сказаў папа Францішак.