2014-02-09 12:18:28

Пантыфік прывітаў арганізатараў і ўдзельнікаў Алімпіяды ў Сочы


RealAudioMP3 Святы Айцец прывітаў удзельнікаў і арганізатараў зімовай Алімпіяды ў Сочы і звярнуўся да іх са сваімі пажаданнямі. 9 лютага 2014 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра папа Францішак нагадаў сабраным, што “у гэтыя дні ў расійскім Сочы праводзяцца зімовыя Алімпійскія гульні”. “Я хацеў бы выказаць мае віншаванні арганізатарам і ўсім спартсменам, з надзеяй, што гэта будзе сапраўднае свята спорту і сяброўства”, - сказаў Пантыфік. Трэба нагадаць, што ў Сочы нясуць служэнне каталіцкія капеланы. Многія з іх прыбылі з дэлегацыямі сваіх краін, тры – прадстаўляюць Каталіцкі Касцёл у Расіі. Створана тры міжканфесійных цэнтры, дзе працуюць каля сотні прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій, ісламу, юдаізму, будызму і індуізму. Адну з капліц, размешчаную ў горнай вёсцы, католікі выкарыстоўваюць сумесна з праваслаўнымі.







All the contents on this site are copyrighted ©.