2014-02-08 14:28:39

Святы Айцец здзейсніў змены ў Сакратарыяце Сіноду Біскупаў


RealAudioMP3 Кс. Фабіа Фабэнэ, раней кіраўнік аддзелу ў Кангрэгацыі па справах Біскупаў, быў прызначаны 8 лютага 2014 г. папам Францішкам падсакратаром Сінода Біскупаў. Італьянскі святар будзе супрацоўнічаць з генеральным сакратаром Сінода, арцыбіскупам Ларэнца Балдзісэры, якому праз некалькі дзён будзе нададзена годнасць кардынала. Абодва ведаюць адзін аднаго з моманту супольнай працы ў Кангрэгацыі па справах Біскупаў, дзе арцыбіскуп Балдзісэры раней быў сакратаором. Кс. Фабэнэ з’яўляецца пераемнікам свайго суайчынніка кс. Фартуната Фрэца, якога Папа прызначыў у верасні мінулага года канонікам базылікі св. Пятра.

Францішак хоча надаць Сіноду Біскупаў, як калегіяльнаму дарадчаму органу Пантыфіка, у будучыні большую вагу. Асамблеі біскупаў павінны быць, паводле яго жадання, месцам адкрытых дэбатаў. Наступны Сінод адбудзецца ў кастрычніку гэтага года на тэму душпастырскай апекі сем’яў.







All the contents on this site are copyrighted ©.