Пантыфік зацвердзіў рашэнні па беатыфікацыйных справах
8 лютага 2014 г. падчас
сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі,
Пантыфік зацвердзіў дэкрэты, якія тычацца прызнання мучаніцтва і гераічнасці цнотаў
некалькіх кандыдытаў да беатыфікацыі. Гаворка ідзе пра пяць асоб. Быў прызнаны факт
мучаніцкай смерці італьянскага канвентуальнага францішканіна айца Франчэска Дзырана,
які быў забіты ў Алжыры ў 1603 г. Таксама мучаніцкай была прызнана смерць Паўла Юн
Джы-чжун, свецкага верніка, і 123 яго паплечнікаў, якіх забілі ў Карэі падчас пераследаў
паміж 1791 г. і 1888 г. Таксама была празнана гераічнасць цнотаў мексіканскага біскупа
Хэсу Марыі Эчаварыя і Агірэ, памерлага ў 1954 г., італьянскага францішканіна Фаўстына
Гілардзі, памерлага ў 1937 г., і іспанскай законніцы з Кангрэгацыі сясцёр Божай любові
Марыі Росіа ад Езуса Укрыжаванага, памерлай у 1956 г.