2014-02-07 15:04:08

Святы Пасад і Палестына працягваюць шлях да глабальнага пагаднення


RealAudioMP3 Святы Пасад і Палестына працягваюць крочыць у накірунку глабальнага пагаднення. 6 лютага 2014 г. у палестынскай Рамале адбылося чарговае пасяджэнне двухбаковай камісіі Апостальскай Сталіцы і Палестыны. Яго мэта заключалася ў аналізе і зацвярджэнні вынікаў працы здзейненай на ўзроўні сумеснай тэхнічнай групы з часу, які мінуў пасля апошняй сустрэчы камісіі. Яна праходзіла ў Ватыкане 26 верасня 2013 г.

У перамовах прымалі ўдзел дэлегацыі пад кіраўніцтвам кс. прэлата Антуана Камільеры, падсакратара па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і Ханы Амірэх, члена выканаўчага камітэту Арганізацыі вызвалення Палестыны і старшыні Прэзідэнскага камітэта па царкоўных справах.

Сустрэча прайшла ў сардэчнай і канструктыўнай атмасферы. Члены двухбаковай камісіі выказалі задавальненне дасягнутым прагрэсам і гатоўнасць працягваць прыкладаць намаганні для хутчэйшага падпісання дамовы.

Гаворка ідзе пра дакумент, які будзе тычыцца важных аспектаў жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі Палестыны. Базавае пагадзенне паміж Апостальскай Сталіцай і Палестнскай Аўтаноміяй было падпісана ў 2000 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.