5 лютага 2014 г.,
вітаючы прысутных на агульнай аўдыенцыі італьянскіх пілігрымаў, Святы Айцец запэўніў
у сваёй салідарнасці з тымі, хто пацярпеў у апошнія дні ў выніку гвалтоўных дажджоў
ў некаторых раёнах Італіі. “Я адмыслова звяртаюся думкай да многіх людзей, нашых братоў
і сясцёр, якія пакутуюць у сувязі з наступствамі вялікіх ападкаў у Таскане і прадмесцях
Рыма. Мы ўсе за вас молімся і падтрымліваем вашы намаганні нашай салідарнасцю і любоўю”,
- сказаў Папа. Францішак прывітаў таксама біскупаў, якія ўдзельнічаюць у кангрэсе,
арганізаваным Супольнасцю св. Эгідзія, і святароў, якія прыехалі на курс, прысвечаны
чалавечай фармацыі кандыдатаў да святарства, арганізаваны Папскім універсітэтам Святога
Крыжа. З-за дажджу, Святы Айцец сустрэўся з хворымі перад аўдыенцыяй у зале Паўла
VI.