2014-02-05 10:40:06

Ватыканскую ініцыятыву прымаюць у Венгрыі


RealAudioMP3 Сёлетняя серыя сустрэч у рамках ватыканскай ініцыятывы “Падворак язычнікаў”, мэтай якой з’яўляецца дыялог вернікаў з няверуючымі, была адкрыта кардыналам Джанфранка Равазі ў Будапешце 4 лютага 2014 г. Да гэтага апошняе такога роду спатканне прайшло ў лістападзе 2013 г. у Берліне. Венгерскі форум, які працягнецца да чацвярга, прысвечаны пытанням маралі, эканомікі і секулярнага грамадства ў ХХІ стагоддзі. Удзельнікі абмяркоўваюць праблемы сучасных медыя, тэхналагічнага грамадства і ролю каталіцкага сацыяльнага навучання ў пераадоленні эканамічнага крызісу. У дэбатах прымае ўдзел старшыня венгерскага епіскапату, кардынал Петэр Эрдо.

Сустрэчы форуму “Падворак язычнікаў” праходзяць з мая 2011 г. у розных еўрапейскіх гарадах. Галоўная мэта ініцыятывы – уключыць вернікаў і няверуючых у дыялог. Натхняльнікам праекту стаў Бэнэдыкт XVI, які ў 2009 г. заявіў, што Каталіцкаму Касцёлу трэба “нешта накшталт Падворка язычнікаў”, які існаваў пры Ерузалемскім Храме і з’яўляўся самым першым узроўнем набліжэння да Бога.

Форумы ў рамках ініцыятывы прайшлі ўжо ў Фларэнцыі, Асізі, Тыране, Барселоне, Бухарэсце, Стакгольме і нядаўна ў Берліне.







All the contents on this site are copyrighted ©.