2014-02-04 12:48:30

Папа Францішак сустрэнецца з каралевай Елізаветай II


RealAudioMP3 3 красавіка 2014 г. папа Францішак прыме на аўдыенцыі Елізавету II, каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Аб гэтым паведаміў Букінгемскі палац. Навіна была пацверджана таксама Залай Друку Святога Пасаду. Каралева будзе прабываць у Рыме, у суправаджэнні свайго мужа Філіпа, герцага Эдынбургскага, па запрашэнні Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Джорджа Напалітана. Гэта будзе першая сустрэча паміж папам Францішкам і Елізаветай II. На інаўгурацыйнай св. Імшы 19 сакавіка 2013 г. Вялікабрытанія была прадстаўлена герцагам Глостэрскім.

Запрашэнне з боку Прэзідэнта Напалітана было накіравана ўжо ў мінулым годзе, але каралева і герцаг Эдынбургскі не змаглі прыняць яго, па стане здароўя.

Апошняя сустрэча Елізаветы II з Папам адбылася ў верасні 2010 г. у Вялікабрытаніі падчас падарожжа ў краіну Бэнэдыкта XVI. У Ватыкане цяперашнюю каралеву апошні раз прымалі 17 кастрычніка 2000 г. Тады адбылася яе сустрэча з Янам Паўлам II. Да гэтага Елізавету II прымаў у 1961 г. Ян XXIII.







All the contents on this site are copyrighted ©.