2014-02-03 12:48:29

Святы Айцец прыняў кіраўніка Незалежнай Дзяржавы Самоа


RealAudioMP3 3 лютага 2014 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі кіраўніка Незалежнай Дзяржавы Самоа Туіатуа Тупуа Тамасэсэ Эфі. Затым з палітыкам сустрэўся Дзяржсакратар Яго Святасці Папы арцыбіскуп Пьетра Паралін, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі. У ходзе сардэчных размоў бакі звярнуліся да некаторых аспектаў сацыяльна-эканамічнага жыцця Самоа, а таксама засяродзіліся на вялікім укладзе Каталіцкага Касцёла ў розныя сферы грамадства і, у прыватнасці, у развіццё чалавека. Адбыўся абмен думкамі па міжнародным становішчы, з асаблівым акцэнтам на міждзяржаўнае супрацоўніцтва і экалагічныя праблемы краін Ціхаакіянскага рэгіёну.







All the contents on this site are copyrighted ©.