2014-02-02 14:47:17

Пантыфік да законнікаў пра важнасць сувязі пакаленняў


RealAudioMP3 Паводле Папы, свята Ахвяравання Пана носіць сімволіку сустрэчы маладых, напоўненых радасцю ў захаванні Закону Пана, і старых, поўных радасці з-за дзеяння Святога Духа. На думку Пантыфіка, гэта выключная сустрэча назірання і прароцтва , дзе малады з’яўляюцца гледачамі, а стырыя прарокамі! Сваю гамілію падчас св. Імшы 2 лютага 2014 г. у ватыканскай базыліцы Папа засяродзіў на сцэне сустрэчы Святой Сям’і з Сімяонам і Ганнай. Спасылаючыся на евангельскую сцэну Ахвяравання ў святыні, ён адзначыў, што Маці Божая і св. Юзаф жадалі выканаць загады Закону Пана, з радасцю захоўвалі Божыя запаведзі. Гэта не было для іх нечым “знешнім”, яны рабілі гэта не для таго, каб адчуваць сябе ў парадку адносна Бога. Тут было “моцнае жаданне, глыбокае і поўнае радасці”, адзначыў Францішак.

Марыя і Юзаф сустракаюць у святыні Сімяона і Ганну. “Гэтыя два старцы поўныя жыцця! Яны напоўнены жыццём, таму што Святы Дух ажыўляе іх, яны паслухмяныя Яго дзеянню, адчувальныя на Яго заклік”, - сказаў Папа. Гаворачы пра Дзень кансэкраванага жыцця, які адзначаецца 2 лютага ў Касцёле, Пантыфік заўважыў, што “Езус выходзіць нам насустрач у Касцёле праз арыгінальны харызмат” манаскага інстытуту. “Варта падумаць такім чынам аб нашым пакліканні! Наша сустрэча з Хрыстом набыла сваю форму ў Касцёле праз харызмат аднаго з Яго сведкаў. Гэта заўсёды захапляе нас і прымушае дзякаваць Богу”, - сказаў Пантыфік, звяртаючыся да законнікаў і законніц, сабраных у базыліцы св. Пятра.

Нагадваючы пра евангельскі феномен маладосці і старасці, Францішак заўважыў, што у кансэкраваным жыцці таксама адбываецца сустрэча паміж маладымі і пажылымі. “Не трэба ўспрымаць гэта як дзве процілеглыя рэальнасці! Наадварот, давайце дазволім Святому Духу ажывіць адну і другую, а знакам гэтага з’яўляецца радасць: радасць захавання, імкнення па шляху рэгулы жыцця, радасць быцця вядомымі Святым Духам, ніколі не будучы бескампраміснымі, зачыненымі, заўсёды застаючыся адкрытымі на голас Бога, Які кажа, адкрывае, вядзе”, - сказаў Святы Айцец. На яго думку, добра, каб старэйшыя перадавалі маладым мудрасць, а маладыя прымалі гэту спадчыну досведу, несучы яе ў будучыню.







All the contents on this site are copyrighted ©.