2014-02-01 11:05:18

Член Рады кардыналаў: Касцёл не мае патрэбы ў “клерыкалізаваных верніках у сакрытыі”


RealAudioMP3 Гандураскі кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадзьяга, каардынатар Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, назваў знакам абнаўлення Касцёла сацыяльную справядлівасць. Ён бачыць у росце сусветных манаполій сур’ёзную пагрозу. Іерарх даў інтэрв’ю нямецкай “Frankfurter Allgemeinen Zeitung”. Опцыя для бедных павінна прывесці да змены сусветнай эканомікі, лічыць ён. “Высока ацэненая глабалізацыя да гэтага часу з’яўляецца толькі глабалізацыяй рынкаў”, - заўважыў кардынал. Ён раскрытыкаваў “тэндэнцыю да манаполій, больш магутных кампаній, якія распаўсюджваюцца на ўвесь свет”.

Касцёл не мае патрэбы ў “клерыкалізаваных верніках у сакрытыі”, але хутчэй, у “адданых католіках у цэнтры палітыкі, эканомікі і культуры”, сказаў 71-гадовы арцыбіскуп Тэгусігальпу.







All the contents on this site are copyrighted ©.