2014-01-31 14:27:08

Ватыкан: прадстаўлены мэты Году кансэкраванага жыцця


RealAudioMP3 Кансэкраваныя асобы жадаюць “абудзіць свет” сваім прароцкім сведчаннем, асабліва прысутнасцю на экзістэнцыяльных перыферыях беднасці і мыслення, адзначыў прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця кардынал Жуан Браз дэ Авіс. 31 студзеня 2014 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы пурпурат пазнаёміў журналістаў з некаторымі думкамі адносна Году кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца Касцёлам на працягу 2015 г. Аб ім папа Францішак абвясціў некалькі месяцаў таму падчас сустрэчы ў Ватыкане з генеральнымі настаяцелямі мужчынскіх манаскіх супольнасцяў.

Кардынал Дэ Авіс адзначыў, што Кангрэгацыя, якую ён узначальвае, ужо пачала падрыхтоўку да Году кансэкраванага жыцця і вылучыла яго асноўныя мэты. Першая з іх тычыцца “удзячнага ўспаміну аб мінулым”, у першую чаргу аб укладзе ІІ Ватыканскага Сабора ў аднаўленне жыцця манаскіх упольнасцяў, і разважання над спадчынай гэтай падзеі.

Другая мэта тычыцца абнаўлення упэўненага погляду ў будучыню. Існуючы крызіс ў грамадстве і Касцёле, на думку кардынала, не павінен стаць “калідаром, які вядзе да смерці”, але нагодай для роста ў глыбіню, нагодай для надзеі на тое, што кансэкраванае жыццё не знікне ў Касцёле, таму што было пажадана самім Хрыстом.

Нарэшце апошняя мэта Году кансэкраванага жыцця тычыцца закліку пра перажывання цяперашняга ў духу гарачай любові, сапраўднага сяброўства і глыбокай еднасці – абуджэння свету сведчаннем, адзначыў ватыканскі пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.