2014-01-30 10:29:59

Папа выказаў блізкасць да канадскіх ахвяраў пажару


RealAudioMP3 Папа Францішак духоўна яднаецца з болем сем’яў, ахвяраў пажару ў доме састарэлых ў канадскім Л’Іль-Верце, у правінцыі Квэбэк. Трагедыя здарылася 22 студзеня 2014 г. і забрала жыцці 14 чалавек. Пантыфік даверыў загінулых Божай міласэрнасці і выказаў сваю салідарнасць з параненымі і іх блізкімі. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, скіраваным ад імя Святога Айца арцыбіскупам Пьетра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы. Прычыны пажара да гэтага часу не выяўлены. З-за моцнага ветру полымя хутка ахапіла трохпавярховы будынак, у якім пражывалі каля 50 чалавек. Акрамя таго, тут былі аптэка, цырульня і аддзяленне сацыяльнай службы.

Папа Францішак таксама выказаў сваю блізкасць да пажарнікаў і персаналу службы хуткай дапамогі, “якія здзейснілі вялікую салідарную працу”. “На знак суцяшэння, Святы Айцец удзяляе асаблівае апостальскае благаслаўленне ўсім, каго закранула трагедыя”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.