2014-01-29 14:30:29

Папа заклікаў бароцца з ліхвярствам


RealAudioMP3 Папа Францішак звярнуўся 29 студзеня 2014 г. падчас агульнай аўдыенцыі да прадпрымальнікаў з просьбай ствараць працоўныя месцы і заклікаў крэдытныя і іпатэчныя кампаніі да стрыманасці ў атрыманні надмерных працэнтаў. Звяртаючыся да супрацоўнікаў італьянскай фірмы “Shellbox”, якая нядаўна абвясціла сябе банкротам, Святы Айцец падкрэсліў, што праца з’яўляецца крыніцай годнасці, і звярнуўся да кампетэнтных асоб прыняць неабходныя намаганні для забеспячэння ёй. Вітаючы на аўдыенцыі дэлегацыю супрацоўнікаў італьянскай асацыяцыі, якая супрацьстаіць ліхвярству, Францішак заклікаў іх мабілізаваць сілы для барацьбы з гэтым драматычным сацыяльным бедствам. “Калі нейкая сям’я не мае нічога, каб есці, таму што павінна пагасіць крэдыт ліхвярам, гэта не па-хрысціянску! Негуманна! Гэта драматычная сацыяльная чума б’е ў недатыкальную годнасць чалавечай асобы”, - сказаў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.