Пантыфік прыняў рашэнні адносна беатыфікацыйных спраў
27 студзеня 2014 г.
падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі,
папа Францішак зацвердзіў дэкрэты, якія тычацца прызнання мучаніцтва і гераічнасці
цнотаў некалькіх кандыдытаў да беатыфікацыі. Гаворка ідзе пра прызнанне факту мучаніцтва
дыяцэзіяльнага святара з Іспаніі Пьетра Мендзіа, які загінуў у 1936 г. Дэкрэты аб
прызнанні гераічнасці цнотаў, зацверджаныя Пантыфікам, тычацца 7 асоб: італьянца,
кс. Джузэпэ Джырэлі, дыяцэзіяльнага святара, які памёр у 1978 г.; іспанца, а. Захарыі
ад св. Тэрэзы, кармэлітаніна, памерлага ў 1957 г.; канадкі, сястры Марсэлы Мае, заснавальніцы
Кангрэгацыі сясцёр любові з Квэбэку, памерлай у 1871 г.; аргентынкі, сястры Бэнэдэты
Арас, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр служак Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, якая
памерла ў 1894 г.; мальтыйкі, сястры Маргарыты ад Найсвяцейшага Сэрца Езуса, заснавальніцы
Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сэрца Езуса, памерлай у 1952 г.; бразільянкі, сястры
Серафіны з Кангрэгацыі сясцёр адаратарак Крыві Хрыста, якая памерла ў 1988 г.; а таксама
свецкай верніцы, удавы, італьянкі, Элізабэты Сана, якая належала да Трэцяга ордэну
св. Францішка, памерлай у 1857 г.