2014-01-26 13:38:52

Францішак выпусціў галубоў міру


RealAudioMP3 Па традыцыі сваіх папярэднікаў папа Францішак разам з дзяўчынкай і юнаком з рымскага дзіцячага аддзялення руху “Каталіцкая акцыя” выпусціў з вакна Апостальскага палацу галубоў міру. Гэта адбылося пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” 26 студзеня 2014 г. “Дарагая моладзь, таксама і ў гэтым годзе, ў суправаджэнні Кардынала-Вікарыя, ў шматлікай колькасці вы прыбылі на плошчу св. Пятра на заканчэнне вашага “Каравана міру”. Дзякуй вам за гэта”, - сказаў Святы Айцец, звяртаючыся да моладзі.

Штогод Наступнік св.Пятра сустракаецца з дзецьмі, якія арганізуюць і ўдзельнічаюць у “Караване міру”, ініцыятыве, якая мае на мэце наладжванне адносін паміж асацыяцыямі і мясцовымі органамі ўлады.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.