2014-01-26 13:48:14

Святы Айцец выказаў блізкасць да пакутуючых ад праказы


RealAudioMP3 Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з праказай. Яго мэта – прыцягнуць увагу да праблемы не толькі медыцынскай, але і шырокай сусветнай грамадскасці, органаў адміністрацыі кіравання, грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, дабрачынных фондаў, рэлігійных супольнасцяў і прыватных асоб. 26 студзеня 2014 г. падчас малітвы “Анёл Панскі” папа Францішак нагадаў аб абавязку хрысціян клапаціцца аб хворых, асабліва церпячых на цяжкія захворванні, такія як праказа. “Гэтая хвароба, хаця і паменшваецца, аднак надалей кранае яшчэ шматлікіх людзей, асабліва тых, якія жывуць ва ўмовах крайняй нястачы”, - сказаў Папа і заклікаў да салідарнасці з гэтымі братамі і сёстрамі. Францішак заклікаў вернікаў маліцца за іх і за тых, хто клапоціцца пра іх і ў розныя спосабы імкнецца перамагчы гэту хваробу.

У 2013 г. у свеце было зафіксавана больш за 230 тыс. выпадкаў новых захварэнняў на праказу. Асноўнай прычынай захварэнняў з’яўляецца недастатковы доступ людзей да сродкаў дыягностыкі і адукацыі, а таксама недахоп гігіенічна-санітарных дзеянняў.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.