2014-01-25 10:26:30

Італьянскі святар і блогер каментуе пасланне Папы на Сусветны дзень камунікацыі


RealAudioMP3 Блізкасць, сустрэча, дыялог – гэта некаторыя ключавыя словы паслання папы Францішка на Сусветны дзень масавай камунікацыі, лічыць галоўны рэдактар езуіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”, вядомы італьянскі пісьменнік, навуковец і блогер кс. Антоніа Спадара. Сусветны дзень камунікацыі будзе адзначацца 1 чэрвеня 2014 г., а пасланне Пантыфіка было апублікавана ў вігілію ўспаміну св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў 23 студзеня. У ім Папа ўказаў на прыклад добрага самараніна, які павінен натхняць кожнага журналіста не праходзіць абыякава каля болю і праблем людзей, а праз камунікацыю набліжацца да іх, лячыць іх раны, дапамагаць у цяжкасцях. Паводле кс. Спадара, такі заклік Святога Айца азначае, для хрысціянскага журналіста “даць голас тым, хто яго не мае, зрабіць заўважным аблічча таго, хто незаўважны”.

Акрамя таго, “папа Францішак – гэта Пантыфік які, вельмі любіць камунікацыю, бо яго душпастырскім стылем з’яўляецца непасрэдны кантакт з людзьмі”, - лічыць езуіт. “Такім чынам, для яго, камунікацыя азначае сустрэчу. Культура камунікацыі з’яўлецца цалкам супрацьлеглай культуры адходаў – гэта значыць падзеламі эканамічнага і ідэалагічнага характару. (...) Я б сказаў, што для яго камунікаваць азначае сустакаць, станавіцца блізкімі. Гэта пэўнага клталту каперніканская рэвалюцыя ў камунікацыі, калі ў цэнтры знаходзіцца не пасланне, але асобы, якія камунікуюць”, - сказаў святар.

Кс. Спадара назваў такую пазіцыю Святога Айца “вельмі сучаснай”, таму што папулярныя сёння сацыяльныя медыя будуюцца менавіта на камунікацыі сканцэнтраванай на адносінах – калі няма адносінаў, няма і камунікацыі. Менавіта ў гэтым ключы, паводле італьянскага святара, трэба глядзець на выказванне Папы пра тое, што інтэрнэт – гэта дар Божы. “Інтэрнэт разумецца ў якасці дару Бога для людзей, таму што дзякуючы яму людзі могуць быць паяднанымі”, - сказаў кс. Антоніа Спадара.








All the contents on this site are copyrighted ©.