2014-01-25 14:38:13

Італьянская каралева абвешчана благаслаўлёнай


RealAudioMP3 Італьянская каралева Марыя Крысціна Савойская была абвешчана благаслаўлёнай. Яна жыла ў першай палаве ХІХ ст. і была каралевай Абедзьвюх Сіцылій – дзяржавы ў Паўднёвай Італіі са сталіцай у Неапалі, якая існавала паміж 1816 -1861 гг. Манаршая асоба жыла глыбокім духоўным жыццём і карысталася вялікай любоўю падданых за клопат аб бедняках. Яшчэ пры жыцці яе называлі “святой каралевай”. Беатыфікацыю ўзначаліў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэла Амата.

Паводле пурпурата новая благаслаўлёная дэманструе, што святасць – гэта не прывелей асобнай касты, але магчымасць дадзеная ўсім хрысціянам.
“Беатыфікацыя каралевы Марыі Крысціны Савойскай сведчыць пра тое, што вузкія дзверы святасці адкрытыя для ўсіх, вялікіх і малых, багатых і бедных, мужчын і жанчын, святароў і свецкіх асоб, таму што сутнасць святасці - у любові да Бога і бліжняга, у ахвяраванні ім сваіх сілаў”, - адзначыў ватыканскі іерарх.

Ну думку кардынала Амата, італьянская каралева нагадвае аб пакліканні ўсіх да святасці, а таксама заклікае выйсці з закамянеласці ў павярхоўнасці і зле, насустрач дынаміцы дабра.








All the contents on this site are copyrighted ©.