2014-01-24 10:41:13

Аўстрыйскі кардынал пра спосабы вырашэння сітуацыі з разведзенымі


RealAudioMP3 Кардынал Крыстаф Шонборн спадзяецца, што Каталіцкі Касцёл пад кіраўніцтвам папы Францішка знойдзе новыя спосабы вырашэння сітуацыі католікаў, якія развяліся і нанова ажаніліся, каб тыя не адчувалі сябе адчужанымі з супольнасці. Ідэалам застаецца сужэнская вернасць на працягу ўсяго жыцця, адзначыў іерарх, у той жа час, на яго думку, у цэнтры хрысціянскай веры стаіць міласэрнасць і прабачэнне. Папа так шмат кажа пра міласэрнасць, што я ўпэўнены, што будзе знойдзены новы спосаб дапамагчы разведзеным, сказаў кардынал і дадаў, што не існуе нейкага простага рэцэпту. Але адно ясна, лічыць арцыбіскуп Вены, Касцёл павінен заняцца больш шчыльна людзьмі, якія перажылі няўдалыя сужэнствы, і працягнуць ім руку дапамогі. Ніхто не можа мець пачуцця, што “яго шлях у супольнасці веры Каталіцкага Касцёла завершаны, таму што ён развёўся”, падкрэсліў іерарх.


Кардынал упэўнены, што наступны Сінод Біскупаў, прысвечаны тэме сям’і, знойдзе новыя шляхі для лепшага і больш чалавечага абыходжання з католікамі, якія развяліся і заключылі новыя саюзы.







All the contents on this site are copyrighted ©.