2014-01-23 11:49:00

Папа: хрысціяне павінны зачыніць дзверы для рэўнасці, зайздрасці і плётак


RealAudioMP3 Хрысціяне павінны зачыніць дзверы для рэўнасці, зайздрасці і плётак, лічыць Святы Айцец. На яго думку, гэтыя адмоўныя рысы здольны знішчыць любую перамогу. “Рэўнасць прыводзіць да забойства. Зайздрасць прыводзіць да забойства. Гэта тая брама, брама зайздрасці, праз якую д’ябал увайшоў у свет”, - сказаў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св Марты 23 студзеня 2013 г. Рэўнасць і зайздрасць – гэта тыя рэчы, якія дзеляць хрысціянскую супольнасць, гэта “моцны яд”. Гэтыя рысы, калі з імі не змагацца, абавязкова прывядуць да горычы, сказаў Папа. Такі чалавек не ведае, што такое радасць, бо глядзіць не на тое, што ў яго ёсць, а шкадуе аб тым, чаго ў яго няма. Ён становіцца “сейбітам горычы” ва ўсёй супольнасці. Другім плёнам рэўнасці і зайздрасці з’яўляюцца, на думку Пантыфіка, плёткі. Францішак звярнуў увагу на тое, колькі “выдатных хрысціянскіх супольнасцяў” былі знішчаны толькі таму, што ў аднаго з іх членаў усяліўся “чарвяк рэўнасці і зайздрасці”. “Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам зайздрасці і рэўнасці – забівае”, - падкрэсліў Папа і заклікаў маліцца “за нашы хрысціянскія супольнасці”, каб насенне рэўнасці і зайздрасці не прасрастала на іх глебе.







All the contents on this site are copyrighted ©.