2014-01-22 13:56:50

Вывучаецца магчымасць падарожжа Папы ў Азію


RealAudioMP3 Кс. Ламбардзі пацвердзіў, што Апостальскай Сталіцай вывучаецца магчымасць падарожжа папы Францішка ў Азію, у прыватнасці ў Паўднёвую Карэю, з нагоды вялікай сустрэчы каталіцкай моладзі гэтага кантынента, якая адбудзецца ў сярэдзіне жніўня 2014 г. Акрамя таго, сказаў кіраўнік Залы Друку падчас сустрэчы з журналістамі, Папе было скіравана запрашэнне здзейсніць візіт у Сараева, але Пантыфік яшчэ не даў на яго адказ. Яшчэ адно запрашэнне тычылася візітаў на Шры-Ланку і Філіпіны. Магчымасць падарожжаў у гэтыя краіны вывучаецца, але яны не будуць уключаны ў графік Святога Айца на 2014 г, адзначыў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.