Асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI пра сітуацыю з сексуальнымі злоўжываннямі
Бэнэдыкт XVI вельмі
глыбока перажыў факт, што на працягу двух гадоў павінен быў выдаліць са святарства
384 асобы, абвінавачаных у сексуальным насіллі ў дачыненні да непаўналетніх. Гэта
падкрэсліў арцыбіскуп Георг Генсвайн у інтэрв’ю інтэрнэт-выданню “Mittelbayerischen
Zeitung”. “Папа дзейнічаў рашуча, але гэта было вельмі балючым для яго і застаецца
такім па гэты дзень”, - сказаў асабісты сакратар Пантыфіка на пенсіі. Дадзеныя былі
апублікаваны толькі зараз, бо размова ішла пра вельмі далікатную справу – “не ад жадання,
штосьці схаваць, а для таго, каб абараніць асобу”, растлумачыў арцыбіскуп Генсвайн.
Цяпер, - дадаў ён - аказалася, што лепшым з’яўляецца больш адкрытая камунікацыя, бо
“дзеянні, учыненыя педафіламі, з’яўляюцца справай горкай і яны павінны быць сурова
пакараныя”.
У мінулую суботу прадстаўнік Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі
пацвердзіў, што паміж 2011 і 2012 гадамі Святы Пасад перавёў у свецкіх стан 384 святары
па прычыне сексуальнага насілля з іх боку ў дачыненні да непаўналетніх. Справы часткі
з іх адносяцца да выпадкаў педафіліі ў значна ранейшы перыяд. Гэтыя лічбы былі агучаны
падчас прэзентацыі дакладу Апостальскай Сталіцы на форуме Камітэта ААН па правах дзіцяці
ў Жэневе.