2014-01-21 14:58:48

Пантыфік прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта ЗША


RealAudioMP3 27 сакавіка 2014 г. папа Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта ЗША Барака Абаму. Гэта будзе іх першая сустрэча. У св. Імшы на пачатак пятровага служэння 19 сакавіка 2013 г. Злучаны Штаты былі прадстаўлены віцэ-прэзідэнтам краіны Джо Байдэнам. Пра сустрэчу Францішка і Барака Абамы было абвешчана хутка пасля візіту ў Ватыкан Дзяржсакратара ЗША Джона Кэры. 14 студзеня ён сустракаўся з арцыбіскупам Пьетра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.