Амерыканскія католікі
мабілізуюцца, каб чарговы раз супольна выступіць у абарону жыцця ненароджаных дзяцей.
18-26 студзеня 2014 г. ў ЗША праходзіць ініцыятыва пад назвай “Дзевяць дзён для жыцця:
малітва, пакаянне і пілірымаванне”. Кульмінацыяй падзеі стане марш, які адбудзецца
ў Вашынгтоне 26 студзеня. Нягледзячы на анамальныя халады, якія абрынуліся на Паўночную
Амерыку ў шэсце плануюць удзельнічаць каля 10 тыс. чалавек. Яны пройдуць вуліцамі
сталіцы да будынку Вярхоўнага суда. Менавіта тут 41 год таму быў прыняты закон легалізуючы
аборты. З таго моманту ў ЗША былі забіты больш за 55 млн. ненароджаных дзяцей, а тысячы
жанчын перажываюць страшныя духоўныя пакуты, часцей за ўсё ў маўчанні.
Старшыня
камісіі “рro-life” пры епіскапаце ЗША арцыбіскуп Бостанскі кардынал Шон Патрык О’Мэллі
адзначыў, што рашэнне аб легалізацыі абортаў, прынятае ў 1973 г. з’яўляецца прыкладам
культуры, якую папа Францішак акрэсліў як “выкарыстаў і выкінуў”.
У рамках
ініцыятывы “Дзевяць дзён для жыцця: малітва, пакаянне і пілірымаванне” вернікам прапаноўваецца
прыняць удзел у спецыяльных набажэнствах, малітвах, праслухаць адпаведныя канферэнцыі
і разважанні. Вернікі могуць атрымаць кароткія паведамленні на дадзеную тэму праз
смс ці электронную пошту. Акцыя з’яўляецца агульнанацыянальнай і ахоплівае ўсю краіну.