Грэчаскі іерарх: мясцовыя СМІ амаль штодзённа кажуць пра Папу
Адносіны паміж прыматам
св. Пятра і сінадальнасцю – гэта тэма з’яўляецца найбольш актуальнай у дыялогу паміж
каталіцкімі і праваслаўнымі тэолагамі, але таксама і найбольш дэлікатнай у сферы экуменічных
адносін паміж Цэрквамі. Такога меркавання прытрымліваецца арцыбіскуп Карфу, Зантэ
і Кефалініі Іааніс Спітэрыс – член змешанай камісіі па каталіцка-праваслаўнаму дыялогу.
Паводле грэчаскага іерарха дыялог з Праваслаўнымі Цэрквамі, стымуліруе разважанне
над канкрэтнай рэалізацыяй сінадальнасці ў Касцёле: адносінамі паміж сінадальнасцю
і прыматам св. Пятра. Гэта праблема, на яго думку, з’яўляецца нялёгкай, але Папа,
разам з біскупамі, хоча яе вырашыць, сказаў ён у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.
Арцыбіскуп
Спітэрыс падкрэсліў, што гаворка ідзе пра суіснаванне прымата св. Пятра і пастаяннага
сінадальнага органа, якім будзе не Сінод Біскупаў, што збіраецца час ад часу, каб
даць парады Святому Айцу, але “фактычная сінадальнасць, эфектыўная, якая разам з Біскупам
Рыма вырашае на карысць усяго Касцёла”.
Іерарх адзначыў, што тэма сінадальнасці
знаходзіцца ў цэнтры ўвагі змешанай камісіі па каталіцка-праваслаўнаму дыялогу. Дакумент
адносна яе ўжо падрыхтываны і будзе разглядацца падчас наступнага пасяджэння камісіі
15-23 верасня 2014 г. ў Новым Садзе ў Сербіі.
Арцыбіскуп Спітэрыс адзначыў
важнасць “ачышчэння гістарычнай памяці” для развіцця экуменічнага дыялогу. “Існуе
больш таго, што нас аб’ядноўвае, чым дзеліць”, - сказаў ён і дадаў, што “неабходна
навяртанне сэрца, змена ментальнасці для прыняцця іншага таксама і ў яго адметнасцях”.
Акрамя
таго, іерарх расказаў пра вялікую павагу да папы Францішка ў Грэцыі. Пра Пантыфіка
амаль штодзённа кажуць мясцовыя СМІ і гэта пазітыўны знак. “Змяняецца ментальнасць,
спосаб глядзець на іншага. Я думаю, што гэта Святы Дух дзейнічае. Не трэба апускаць
рукі”, - сказаў арцыбіскуп Спітэрыс.