2014-01-18 10:56:15

Святы Айцец падтрымаў удзельнікаў “Марша за жыццё” у Парыжы


RealAudioMP3 Папа Францішак падтрымаў “Марш за жыццё” у Парыжы, правядзенне якога запланавана на 19 студзеня 2014 г. Апостальскі нунцый у Францыі арцыбіскуп Луіджы Вентура ў спецыяльным пасланні адзначыў, што Святы Айцец паінфармаваны аб ініцыятыве і падтрымлівае ўдзельнікаў акцыі. Папа заклікаў “захоўваць жывую ўвагу да такой важнай тэмы” як абарона ненароджаных дзяцей, а таксама параіў яшчэ раз перачытаць яго гамілію, прамоўленую 16 чэрвеня 2013 г. з нагоды Дня “Evangelium vitae”, які праходзіў у Ватыкане.

Пантыфік нагадаў пра важнасць тэмы абароны жыцця некалькі дзён таму падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Між іншым Папа сказаў, што “палохае толькі адна думка пра тое, што існуюць дзеці, якія ніколі не змогуць убачыць святло – ахвяры аборту”.

“Маршы за жыццё” адбываюцца ў падтрымку ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт. Іх мэта заключаецца ў прыцягненні ўвагі да праблемы забойства ненароджаных дзяцей. Праходзяць такія акцыі ў многіх краінах свету па ініцыятыве рухаў “pro-life” і падтрымліваюцца Каталіцкім Касцёлам, а таксама іншымі рэлігійнымі і грамадскімі супольнасцямі.








All the contents on this site are copyrighted ©.