2014-01-17 12:27:34

Францішак прывітаў супрацоўнікаў Ватыканскай фларэрыі


RealAudioMP3 17 студзеня 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі супрацоўнікаў Ватыканскай фларэрыі – служачых, якія займаюцца лагістычнай падрыхтоўкай аўдыенцый і цэлебрацый у ватыканскай базыліцы, на плошчы св. Пятра, у Зале Паўла VI, Апостальскім палацы і іншых Папскіх базыліках. “Падрыхтоўка месцаў для розных сустрэч Папы з пілігрымамі, а таксама для іншай дзейнасці Апостальскай Сталіцы неад’емная для таго, каб мець гасцінныя прасторы і функцыянальныя прылады”, - сказаў Папа.

“Ваша дзейнасць, якая прадугледжвае таксама звычайнае абслугоўванне ватыканскіх апартаментаў – вымагаючая і патрабуе духу ахвярнасці і вялікага цярпення. Я думаю, напрыклад, пра ўпарадкаванне тысяч крэслаў для пілігрымаў, які прыбываюць на агульныя аўдыенцыі; а таксама пра працу ў вашых розных майстэрнях. Дзякую ад сэрца за ваш клопат, прафесіяналізм і адкрытасць з якімі выконваеце сваю працу”, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў супрацоўнікаў фларэрыі захоўваць паміж сабой атмасферу спакою, узаемнага даверу і добразычлівасці. “Такі стыль жыцця і працы вернецца дабром для ўсёй рабочай супольнасці Ватыкана”, - перакананы Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.