2014-01-17 14:52:49

Пантыфік сустрэнецца з заручанымі вернікамі


RealAudioMP3 14 лютага 2014 г., ва ўспамін св. Валянціна, папа Францішак сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту сужэнства. Сустрэча пад дэвізам “Радасць “так” сказанага назаўсёды” пройдзе ў ватыканскай Зале Паўла VI па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і. Прыняць у ёй удзел запрашаюцца пары, якія праходзяць падрыхтоўку да сужэнства. Старшыня Папскай рады па справах сям’і, арцыбіскуп Вінчэнца Палья, нагадаў, што папа Францішак шмат разоў заклікаў моладзь жыць радасцю “вернай і плённай любові, якая ўзрастае ў святасці, калі наследуе прыклад Святой Сям’і і прымае Хрыста ў сямейнае жыццё”.

З заручанымі маладымі вернікамі сустракаўся папярэднік папы Францішка на Пасадзе св. Пятра Бэнэдыкт XVI. Гэта спатканне праходзіла ў верасні 2011 г. у італьянскай Анконе, з нагоды Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу.








All the contents on this site are copyrighted ©.