2014-01-16 15:21:09

Святы Айцец: прычына скандалаў у Касцёле – у недахопе адносінаў з Богам


RealAudioMP3 Скандалы ў Касцёле адбываюцца таму, што не існуе належных жывых адносінаў з Богам і Яго словам, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі 16 студзеня 2014 г. Ён пачаў з каментара да ўрыўку з Першай кнігі Самуэля, дзе гаворка ішдзе пра паразу Ізраэля ў бітве з філістымлянамі. Паводле Папы, галоўная прычына гэтага была ў недахопе веры сярод яўрэяў. Яны спадзяваліся на дапамогу каўчэга, які лічылі “магічным” сродкам. На думку Папы, так часта адбываецца і сёння ў Касцёле. Такім магічным сродкам многія лічаць уладу, камфортныя пасады і ўзнагароды. Праблема, аднак, у тым, што яны не маюць веры, не адкрываюць сэрца на Божае слова. Менавіта гэта становіцца прычынай шматлікіх скандалаў у Касцёле, заняпаду Божага народу аж да слабасці і сапсаванасці святароў, перакананы Святы Айцец.

Папа заклікаў падумаць, ці не з’яўляецца наша вера фармальнай, ці Божае слова ўваходзіць ў нашыя сэрцы і перамяняе іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.