2014-01-16 14:34:09

Пантыфік сустрэўся з групай свецкіх супрацоўнікаў Папскага дому


RealAudioMP3 16 студзеня 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі служачых Папскага дому, адказаных за сустрэчу гасцей Святога Айца падчас аўдыенцый, цырымоній і афіцыйных прыёмаў. Францішак выказаў ім падзяку за самааданасць і сардэчнасць, з якімі здзяйсняюць сваю працу, “натхнённую любоўю да Касцёла і Папы”. “Папскі дом належыць членам Каталіцкага Касцёла, якія тут сустракаюць гасціннасць, сямейнае цяпло і падтрымку для сваёй веры. Сапраўдным гаспадаром дому з’яўляецца Пан, а мы ўсе – Яго вучні, слугі Яго Евангелля”, - падкрэсліў Папа і дадаў, што выканенне гэтай ролі патрабуе пастаннага дыялогу з Богам у малітве, узрастання ў сяброўстве і блізасці з Ім, а таксама сведчання Яго міласэрнасці да ўсіх. “Ваша праца, калі будзе выконвацца ў гэтым духу, можа стаць нагодай для перадачы радасці быцця часткай Касцёла”, - сказаў Святы Айцец. Разам з супрацоўнікамі Папскага дому ў адыенцыі прынялі ўдзел члены іх сем’яў.








All the contents on this site are copyrighted ©.