2014-01-15 10:06:29

Пасол ЗША пры Святым Пасадзе пракаментаваў сустрэчу Паралін-Кэры


RealAudioMP3 Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы, арцыбіскуп Пьетра Паралін, правёў 14 студзеня 2014 г. перамовы з Дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры па многіх пытаннях, у тым ліку па сітуацыі ў Сірыі. Сустрэча ў Ватыкане папярэднічала міжнароднай жэнеўскай канферэнцыі, якая пройдзе 22 студзеня з мэтай пакласці канец сірыйскаму канфлікту. Пасол ЗША пры Святым Пасадзе Кэнэт Хакет сказаў Ватыканскаму радыё, што сустрэча прайшла паспяхова. “Гэта было вельмі важнае і вельмі працяглае спатканне”, - паведаміў дыпламат. “Яно ахоплівала многія тэмы, не апошняй з якіх была сустрэча “Жэнева II”, і надзеі і спадзяванні, звязаныя з гэтай канкрэтнай сустрэчай”, - дадаў ён.

Хакет працытаваў Джона Кэры, які сцвердзіў, што насілле і вайна не з’яўляюцца адказам на праблемы ў краіне. Падчас ватыканскай сустрэчы не ўзнікла рознагалоссяў па ніводнай з існуючых праблем, сказаў пасол ЗША. У абодвух бакоў існуе надзея, што за стол перамоў у Жэневе сядуць “патрэбныя людзі” “з правільным стаўленнем”, пасля чаго можа пачацца працэс спынення ваенных дзеянняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.