2014-01-15 10:41:08

Ватыканскі форум па Сірыі: маральная сіла Святога Пасаду


RealAudioMP3 Спыненне агню і ўсіх форм насілля – першая ўмова стабілізацыі сітуацыі ў Сірыі, да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі канферэнцыі, якая прайшла ў Ватыкане 13 студзеня 2014 г, паведаміў Ватыканскаму радыё кардынал Жан-Луі Таран. Мэтай форуму было прадстаўленне папе Францішку пункту гледжання экспертаў і дыпламатаў на праблему. Сустрэча была арганізавана па яго асабістай просьбе. Удзельнікі падкрэслівалі неабходнасць маральнага і духоўнага аднаўлення краіны, міжкультурнага і міжрэлігійнага прымірэння.

Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу пракаментаваў сустрэчу арцыбіскупа Пьетра Параліна з Дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры і падкрэсліў, што палітыкі часта звяртаюцца сёння да Святога Пасаду ў складаных міжнародных пытаннях, паколькі ён з’яўляецца маральнай сілай і мае значную дыпламатычную вагу. Таксама палітычныя лідэры ўражаны папулярнасцю папы Францішка. Акрамя таго, Апостальская Сталіца заўсёды настойвала на важнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая была створана, каб пазбегнуць вайны ў будучым.

Паводле кардынала Тарана, ватыканскі форум паказаў, што ёсць людзі – выдатныя асобы і эксперты – гатовыя служыць чалавецтву і справе міру самааддана і глыбока.







All the contents on this site are copyrighted ©.