2014-01-14 15:05:56

Кардынал: Касцёл у Лацінскай Амерыцы знаходзіцца ў асаблівай пазіцыі


RealAudioMP3 “Радасць быцця місіянерамі”, такі тытул атрымаў сёлета Іспана-амерыканскі дзень, які адзначае місійнае служэнне іспанскіх дыяцэзіяльных святароў у Лацінскай Амерыцы. Старшыня Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы, кардынал Марк Уэле, скіраваў спецыяльнае пасланне з гэтай нагоды, у якім адзначыў, што пантыфікат Францішка ўяўляе сабой зварот да актывізацыі і паглыблення сувязяў, якія аб’ядноўваюць Іспанію і Лацінскую Амерыку. Іерарх нагадаў словы Пантыфіка аб тым, што хрысціяне, пакліканыя несці Хрыста, “не могуць мець сумнага твару”. Яны павінны выпраменьваць радасць, вынікаючую з веры. Папа лічыць новую евангелізацыю асноўная мэтай і прыярытэтам працы Касцёла сёння. Менавіта радасці патрабуюць многія, хто мае фізічныя і душэўныя траўмы. Менавіта хрысціянскую радасць трэба супрацьставіць індывідуалізму, заняпаду веры, песімізму і стомленасці веры. Кардынал Уэле заклікае вернікаў да салідарнасці з беднымі, хворымі, прыгнечанымі, ахвярамі няпоўных сем’яў, спакушанымі наркотыкамі, тымі, хто не прымае рэлігійнае вымярэнне, губляючы тым самым сэнс жыцця.

На думку кардынала, кожны хрысціянін павінен абнавіць сваю місійную сутнасць і стаць місіянерам перш за ўсё на “гуманітарных перыферыях”. Іерарх нагадаў, што абвяшчэнне Евангелля не можа быць дасягнута толькі шляхам асабістых намаганняў чалавека, трэба пакладаць надзею ў Хрысце. На яго думку, з пантыфікатам папы Францішка, Божы Провід паставіў Касцёл у Лацінскай Амерыцы ў асаблівай пазіцыі, што прымушае задумацца аб новых заданнях, патрэбах і выкліках. Кардынал Уэле адзначыў, што Касцёл у Лацінскай Амерыцы значна лепш дасведчаны і актыўны і выказаў надзею, што яго дзейнасць і служэнне выйдуць за рамкі кантынентальных межаў для супрацоўніцтва з евангелізацыйным служэннем Папы.







All the contents on this site are copyrighted ©.