2014-01-13 10:38:02

Паспяховы 2013 год для ватыканскай дыпламатыі


RealAudioMP3 Святы Пасад падтрымлівае на сённяшні дзень поўныя дыпламатычныя адносіны са 180 дзяржавамі. Гэты спіс замыкае Паўднёвы Судан, з якім пагадненне было падпісана 22 лютага 2013 г., гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Спецыяльны характар маюць адносіны з Палестынай. Святы Пасад прысутнічае таксама ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у якасці назіральніка і з’яўляецца членам 7 устаноў яе сістэмы. Апрача таго, Апостальская Сталіца мае статус назіральніка або члена ў 8 іншых міжнародных і 5 рэгіянальных арганізацыях. Варта адзначыць, што 5 снежня 2011 г. у Жэневе, Рада Міжнароднай арганізацыі па міграцыі прыняла Святы Пасад у свае структуры ў якасці члена.

У 2013 г. ватыканская дыпламатыя адзначыла шэраг поспехаў. Так, 21 студзеня 2013 г. у Сан-Сальвадоры, у штаб-кватэры Генеральнага сакратарыяту “Цэнтральна-амерыканскай сістэмы інтэграцыі”, было падпісана пагадненне паміж Святым Пасадам і гэтай арганізацыяй. Апостальская Сталіца атрымала статус назіральніка. У чэрвені 2013 г. Святы Пасад падпісаў пагадненне з Рэспублікай Каба-Вэрдэ, а ў кастрычніку 2013 г. з Венгрыяй. У тым жа месяцы было ратыфікавана пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Экватарыяльная Гвінея, а ў лістападзе 2013 г. падпісана пагадненне з Рэспублікай Чад аб прававым статусе Каталіцкага Касцёла ў краіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.