2014-01-11 11:04:11

Прадстаўнік Папы на св. Імшы за памерлага рымскага бяздомнага


RealAudioMP3 Папскі элемазінарый адправіў пахавальную св. Імшу за бяздомнага паляка. 63- гадовы Аляксандр памёр у сярэдзіне снежня ля галоўных варот Папскага універсітэта “Urbanianum” у Рыме. Навучальная ўстанова размешчана блізка ад Ватыкана. Пахавальную літургію ў капліцы універсітэта, па просьбе папы Францішка, узначаліў арцыбіскуп Конрад Краеўскі. “Ніколі наш бяздомны не мог чакаць, што Папа пашле свайго пасланніка, каб той узначаліў малітву за яго. Ідэя пахавальнай св. Імшы ўзнікла сярод студэнтаў універсітэту. Калі Аляксандр памёр перад варотамі іх універсітэта, яны вырашылі суправаджаць яго ў апошнім шляху, яднаючыся такім чынам з усімі, хто жыве без даху над галавой, і дэманструючы, што яны – нашы браты”, - сказаў папскі элемазінарый у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.







All the contents on this site are copyrighted ©.