Католікі і лютэране Германіі падрыхтавалі да Алімпіяды “духоўны дапаможнік”
Да зімовых Алімпійскіх
і Паралімпійскіх гульняў у Сочы дзве найбуйнейшыя канфесіі ў Германіі – Каталіцкі
Касцёл і Лютэранска-Евангелісцкая Царква – сумесна падрыхтавалі “духоўны дапаможнік”
для спартсменаў сваёй краіны. Маленькі, зручны буклет атрымаюць ўсе нямецкія ўдзельнікі
Алімпіяды, паведамілі ў Канферэнцыя Біскупаў Германіі і Радзе Лютэранска-Евангелісцкай
Царквы. Тэксты, якія змяшчае дапаможнік, былі падрыхтаваны ў якасці “духоўнага трэнінгу”
– гэта ўрыўкі Святога Пісання, малітвы і медытацыі.
Ідэя Алімпійскіх і Паралімпійскіх
гульняў – унесці ўклад у мірнага грамадства і павагу да чалавечай годнасці. Яны нагадваюць,
што дыскрымінацыя людзей па прычыне іх паходжання, рэлігіі і полу або па любой іншай
прычыне , недапушчальная, напісалі ва ўвядзенні старшыня каталіцкай епіскапату Германіі,
арцыбіскуп Роберт Цоліч, і лютэранскі біскуп Нікалаус Шнайдэр. “Духоўны трэнінг” пэўным
чынам адносіцца да выклікаў суперніцтва, падкрэслілі іерархіі. “У разгар бурных трэніровак
і спаборніцтваў можа зварот да гэтага дапаможніка паспрыяе адшуканню ўнутранай раўнавагі”,
- напісалі да спартсменаў каталіцкі і пратэстанцкі лідэры.