2014-01-10 11:14:05

Святы Айцец: тэрмометр жыцця Касцёла паказвае нізкую тэмпературу веры


RealAudioMP3 “Касцёл поўны хрысціян пераможаных”, хрысціян, якія “вераць напалову”, адзначыў з жалем Святы Айцец 10 студзеня 2013 г. Трэба мець мужнасць давяраць Богу, бо “вера можа ўсё” , яна “перамагае свет”, лічыць ён. “Той, хто жыве ў Богу, той, хто народжаны ад Бога, хто прабывае ў любові – пераможа свет”, - гэта думка была ў цэнтры гаміліі папы Францішка падчас ранішняй св. Імшы. Трагічна, паводле Пантыфіка, што Касцёл сёння складаецца з вялікай колькасці людзей, якія не вераць у яго перамогу. На думку Францішка, “тэрмометр жыцця Касцёла” паказвае сёння нізкую тэмпературу веры. Найлепшым вызнаннем веры, лічыць ён, з’яўляецца яе захаванне і давер да Бога. Праблема многіх хрысціян са “слабой надзеяй” у тым, што не маюць у сабе сілы і мужнасці даверыцца Пану. Але толькі абапіраючыся на Бога мы можам стаць пераможцамі, нагадаў сабраным у Доме св. Марты папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.