2014-01-10 13:03:17

Святы Айцец сустрэўся з папскімі камергерамі


RealAudioMP3 Пантыфік сустрэўся 10 студзеня 2013 г. з папскімі камергерамі і іх сем’ямі. Францішак падзякаваў за іх службу “вітаць і суправаджаць розных асоб, якія прыбываюць, каб сустрэцца з Наступнікам св. Пятра”. Менавіта камергеры з’яўляюцца “асобамі першага кантакту”, дзякуючы ім госці Ватыкану і Святога Пасаду “атрымліваюць свае першыя ўражанні”, - адзначыў Папа. Таму, нагадаў ён, у гэтым служэнні важныя дабрыня і прыязнасць, якія “знаходзяць свае самыя сапраўдныя карані ў жыцці, кіраваным верай” і “вернасцю Евангеллю”. Пантыфік пажадаў ватыканскім служачым, каб унутранае святло Божага Нараджэння не растварылася, і яны маглі занесці хрысціянскія любоў, дабрыню і пяшчоту ў паўсядзённае жыццё.







All the contents on this site are copyrighted ©.