2014-01-10 13:20:05

Папа прыме членаў Камітэта па культурным супрацоўніцтве з Праваслаўнымі Цэрквамі


RealAudioMP3 11 студзеня 2014 г. папа Францішак прыме на аўдыенцыі членаў Камітэта па культурным супрацоўніцтве з Праваслаўнымі Цэрквамі візантыйскага абраду і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі, які сёлета адзначыць сваё 50-годдзе. Структура была заснавана 27 ліпеня 1964 г. у рамках Сакратарыяту па спрыянні хрысціянскаму адзінству, які пазней быў пераўтвораны ў Папскую раду.У аўдыенцыі прымуць удзел кардынал Курт Кох, старшыня Камітэта, і дабрачынцы, якія дапамагаюць дзейнасці гэтай установы. Іх будуць суправаджаць студэнты, пераважна праваслаўныя, якія вучацца ў Рыме, дзякуючы стыпентыям, атрыманым праз гэту ватыканскую структуру.

На працягу амаль 50-гадоў сваёй дзейнасці Камітэтаам былі рэалізаваны шматлікія ініцыятывы, якія дазволілі сотнямі праваслаўных студэнтў атрымаць адукацыю ў каталіцкіх навучальных установах. На сённяшні дзень каля 50 студэнтаў вучацца ў Папскіх універсітэтах Рыма і столькі ж у Каталіцкім Інстытуце ў Парыжы. Камітэт фінансаваў шматлікія культурныя праекты ў Расіі, Грэцыі, Украіне, Беларусі і Ліване.








All the contents on this site are copyrighted ©.