2014-01-10 11:37:09

Ватыканскі кардынал сустрэнецца з сірыйскімі бежанцамі


RealAudioMP3 Ватыканскі кардынал сустрэнецца з сірыйскімі бежанцамі ў Ліване. Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардынал Леанарда Сандры, накіраваўся 10 студзеня 2013 г. з 4-дзённым візітам у гэту блізкаўсходнюю краіну. Ён перакажа ўцекачам матэрыяльныя сродкі, якія маюць на мэце палепшыць умовы іх прабывання ў Ліване. Асноўнай жа прычынай візіту з’яўляецца біскупская сакра новага Апостальскага вікарыя сірыйскага Алепа Жоржа Абу Хазена. Урачыстасць адбудзецца 11 студзеня ў Бейруце, паколькі ў Сірыі працягваецца ваенны канфлікт. Падчас візіту запланавана сустрэча ватыканскага кардынала з каталіцкімі выкладчыкамі і студэнтамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.