2014-01-10 10:40:34

Брат Бэнэдыкта XVI адзначыць сваё 90-годдзе


RealAudioMP3 Кс. Георг Ратцынгер, брат Бэнэдыкта XVI, з удзячнасцю глядзіць на сваё жыццё ў сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння, які прыпадае на 15 студзеня 2014 г. Былы дырэктар сусветна вядомага хору хлопчыкаў “Regensburger Domspatzen” у інтэрв’ю нямецкай газеце “Passauer Neuen Presse” прызнаўся, што “на дадзены момант шмат рэчаў, якія раней былі важнымі, адышлі на другі план”. Сённяшні свет здаецца кс. Ратцынгеру відавочна іншым ад таго, які быў раней. Ён узгадаў сваё дзяцінства, калі нават радыёпрыёмнік дома быў нечым рэдкім, а ў вёсцы Ашаў у Верхняй Баварыі, дзе ён жыў са сваёй сям’ёй, было ўсяго тры аўтамабілі. Брат Папы на пенсіі прызнаўся, што не карыстаецца кампутарам і не ўжывае інтэрнэту.

У інтэрв’ю кс. Ратцынгер назваў шокам смерць сваёй шматгадовай хатняй гаспадыні, Агнес Хайдль, якая памёрла ў лістападзе мінулага года ва ўзросце 88 гадоў. На яго думку, жанчына была “вялікай душой”, якую Бог ахвяраваў яму.

Нядаўна кс. Георг Ратцынгер трапіў у рымскі шпіталь “Джэмэлі”, дзе яго наведаў Бэнэдыкт XVI, які ўпершыню з часу сваёй адстаўкі пакінуў тэрыторыю Ватыкана.









All the contents on this site are copyrighted ©.